2011-12-15 14:33:19

Святы Айцец прызначыў новых нунцыеў у Галандыі і Арменіі


RealAudioMP3 15 снежня Бэнэдыкт XVI прызначыў двух новых Апостальскіх нунцыеў – у Галандыі і Арменіі. Нунцыем ў Галандыі стаў былы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Еўрапейскім Саюзе і Княстве Манака, іерарх французскага паходжання, арцыбіскуп Андрэ Дзюпі. Новы дыпламат да гэтага працаваў таксама ў прадстаўніцтве Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью-Ёрку. Дыпламатычным прадстаўніком Папы ў Арменіі стаў арцыбіскуп Марэк Сальчынскі, які некалькі тыдняў таму быў прызначаны нунцыем у Грузіі. Арцыбіскуп Сальчынскі працуе ў сферы ватыканскай дыпламатыі з 1993 г. Яго ранейшымі месцамі працы былі нунцыятуры ў Парагваі, Расіі, ЗША, Турцыі, Чэшскай Рэспубліцы і Іспаніі, а таксама прадстаўніцтва Святога Пасаду пры ААН у Нью-Ёрку.

Апостальская нунцыятура ў Тбілісі, рэзідэнцыя арцыбіскуп Сальчынскага, мае рэгіянальны характар і сваёй дзейнасцю ахоплівае Грузію, Арменію і Азербайджан. Дыпламатычныя адносіны з гэтымі краінамі Апостальская Сталіца падтрымлівае з 1992 г. Тут з 2001 па 2011 гг. працаваў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.