2011-12-15 16:22:00

Рауль Кастра выказаў задавальненне візітам Папы на Кубу


RealAudioMP3 Рауль Кастра выказаў задавальненне візітам Бэнэдыкта XVI на Кубу перад Пасхай наступнага года. Кіраўнік дзяржавы перадаў ліст адпаведнага зместу праз пасла пры Святым Пасадзе Эдуарда Дэльгадо. Дыпламат запэўніў, што Папа будзе прыняты з вялікай павагай і любоўю, паведамляе агенцтва “Zenit”. Кубінскае кіраўніцтва запэўнівае Бэнэдыкта XVI , што ў краіне будзе зроблена ўсё неабходнае для добрай арганізацыі і “прыемнага знаходжання” Пантыфіка. Чакаецца, што візіт можа суправаджацца жэстам міласэрнасці ў дачыненні да некаторых катэгорый зняволеных, у тым ліку жанчын і хворых. У лісце паведамляецца, што па прыкладу візіту Яна Паўла ІІ у 1998 г., калі Божае Нараджэнне было аб’яўлена на Кубе афіцыйным святам, плануецца, што вынікам візіту Бэнэдыкта XVI стане абвяшчэнне Вялікай Пятніцы дзяржаўным святам.








All the contents on this site are copyrighted ©.