2011-12-15 14:17:58

Бэнэдыкт XVI скіраваў святочны падарунак студэнтам


RealAudioMP3 Амбона з гербам Бэнэдыкта XVI і іншыя літургічныя прылады былі перададзены ў дар ад Пантыфіка капліцы рымскага ўніверсітэта “Тоr Vergata”. Яна знаходзіцца пры нядаўна пабудаваным 10 кампусе і носіць тытул бл. Яна Паўла II і Маці Божай Гвадэлупскай. Выкладчыкі і студэнты выказалі падзяку Святому Айцу і перадалі яму свае святочныя пажаданні. Таксама яны запрасілі Бэнэдыкта XVI знайсці час і прыбыць з візітам ва ўніверсітэт.

Каля 1000 студэнтаў з розных краін свету навучаюцца і жывуць у новым універсітэцкім гарадку “Тоr Vergata”. Гэты комплекс стаў першым пабудаваным у пасляваенны час у Італіі.

Як заявіў універсітэцкі капелан Дон Фабіо Ёдыче, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта, не гледзячы на заявы некаторых мясцовых СМІ аб абыякавасці навукоўцаў і моладзі да рэлігіі, усё часцей удзельнічаюць у набажэнствах, прычым робяць гэта з радасцю і запалам. Пастырскі жэст Папы, на думку святара, дадасць цеплыні такім сустрэчам.








All the contents on this site are copyrighted ©.