2011-12-14 13:20:42

Індыя: справаздача аб сітуацыі хрысціян у штаце Кашмір


RealAudioMP3 Хрысціянская Рада Індыі апублікавала падрабязную справаздачу аб сітуацыі хрысціян у федэральным штаце Кашмір, які размешчаны на поўначы краіны. У дакуменце адзначаецца, што хрысціяне гэтага рэгіёна жывуць у стане “панікі”, у “няўпэўненай будучыні” і “не ведаюць, ці змогуць святкаваць Божае Нараджэнне”. Усё гэта па прычыне запужвання з боку ісламскіх экстрэмістаў, якія маюць ўплыў на грамадскае жыццё краіны і паліцыю.

У справаздачы адзначаецца, што ісламскія групоўкі ў Кашміры не прымаюць пад увагу таго, што ў іншых частках Індыі хрысціяне і мусульмане складаюць меншасць і маюць патрэбу адно ў адным, каб сумесна змагацца з выклікамі груповак індуісцкіх фундаменталістаў. “Поўная адсутнасць у Кашміры арганізацый па абароне правоў чалавека і камісіі па справах этнічных меншасцяў ствараюць цяжкасці ў вырашэнні праблемаў, пераадоленні страхаў рэлігійных меншасцяў, у тым ліку хрысціянскай супольнасці”,- адзначаецца ў справаздачы Хрысцяінскай Рады Індыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.