2011-12-13 14:50:50

Рым: міжрэлігійная сустрэча на тэму спрэчных святых месцаў


RealAudioMP3 14-15 снежня ў рымскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага пройдзе міжрэлігійная сустрэча на тэму: “Вайна ці мір? Спрэчныя святыя месцы”, у якой прымуць удзел прадстаўнікі мусульман, юдэяў і хрысціян з больш за 12 краін свету, у тым ліку з ЗША, Ізраіля, Ірана, Турцыі, Вялікабрытаніі, Украіны і Італіі. Падчас форума будуць абмеркаваны тэалагічныя, палітычныя і сацыяльныя канфлікты, звязаныя з кіраваннем святымі месцамі, правы на ўласнасць у якіх маюць розныя рэлігіі. “Мэта сустрэчы заключчаецца ў тым, каб вызначыць агульнае паняцце “святога месца” такім чынам, каб прызнаць на тэалагічнай аснове права на яго для адной рэлігіі”, - адзначаюць арганізатары рымскага мерапрыемства.

Многія старажытныя і святыя месцы культу падвяргаюцца знішчэнню пад цяжарам часу, чакаючы палітычнага рашэння, якое не прымаецца. Рашэнні часта набіраюць ірацыянальны і абсурдны характар, як напрыклад у выпадку Святога Гробу Панскага ў Іерусаліме, дзе адна з лесвіц чакае ўжо больш за 200 год перанясення ў іншае месца, толькі таму што няма згоды па пытанні, хто гэта павінен выканаць. “Кантроль над святымі месцамі з боку рэлігій уяўляе сабой вялікую праблему і дыскусія на гэту тэму можа стаць нагодай для адкрытага і свядомага дыялогу паміж іх прадстаўнікамі на карысць мірнага суіснавання”, - адзначылі ў заяве арганізатары сустрэчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.