Колькасць католікаў у Нарвегіі з 2005 г. падвоілася
Колькасць католікаў
у Нарвегіі падвоілася за апошнія шэсць гадоў: ад 43 тыс. у 2005 г. да 83 тыс. у цяперашні
час. Аб гэтым паведаміла агенцтва “ENI” 13 снежня ў Жэневе, спасылаючыся на нарвежскае
бюро статыстыкі. Асноўнай прычынай развіцця з’яўляецца прыток замежных рабочых. З
4,7 млн. нарвежцаў амаль 86% – гэта члены Евангелічна-лютэранскай Дзяржаўнай Царквы.
Каталіцкім біскупам найважнейшай і найбуйнейшай у Нарвегіі дыяцэзіі Осла з’яўляецца
Маркус Эйдсвіг. Ён паведаміў, што Каталіцкі Касцёл у краіне няўхільна расце і становіцца
сапраўды міжнародным. З аднаго боку, ёсць шмат эмігрантаў з В’етнама, Чылі, Шры-Ланкі
і Філіпін. З іншага, становіцца шмат навяртанняў з Нарвегіі, бо каталіцкая супольнасць,
паводле іерарха, “прапануе нешта іншае”, чым Лютэранская Дзяржаўная Царква.