2011-12-13 13:57:50

Еўрапейскі “Caritas” крытыкуе антыкрызісную праграму ЕС


RealAudioMP3 Еўрапейскі “Caritas” падверг крытыцы курс эканоміі ўрадаў краін-членаў ЕС. Скарачэнне сацыяльных ільгот, зніжэнне заробкаў і павышэнне падаткаў закрануць непрапарцыянальна найбяднейшыя слаі грамадства, заявілі прадстаўнікі арганізацыі ў Бруселі 13 снежня. Гэта прывядзе да выключэння вялікай колькасці асоб, якія ўжо стаяць на краі грамадства. Еўрапейскі “Caritas” папярэджвае, што сродкам пераадолення крызісу не можа быць выключна эканамічны рост. Стратэгія ЕС пад назвай “Еўропа 2020” заснавана менавіта на гэтай мадэлі. На думку “Caritas”, за аснову трэба ўзяць эканамічнае і сацыяльнае развіццё, а таксама ахову навакольнага асяроддзя.

Арганізацыя рэкамендуе ўзмоцніць барацьбу з беднасцю і сацыяльнай ізаляцыяй. У падрыхтоўцы антыкрызісных праграм неабходны ўдзел грамадзян і сацыяльных груп, лічаць прадстаўнікі еўрапейскага “Caritas”.







All the contents on this site are copyrighted ©.