2011-12-13 14:06:22

Генсекам біскупскай канферэнцыі ПАР стала законніца


RealAudioMP3 Сястра Херменегільда Макоро з кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Найкаштоўнейшай Крыві была абрана генеральным сакратаром біскупскай канферэнцыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Аб гэтым паведаміў старшыня канферэнцыі, арцыбіскуп Ёханэсбурга Буці Тлхагале. Законніца прыступіць да сваіх абавязкаў 1 сакавіка наступнага году, пасля таго, як на гэтай пасадзе завершыць сваю дзейнасць кс. Вінцэнт Брэнан.

Херменегільда Макора нарадзілася ў 1951 г. у адной з вёсак правінцыі Усходняга Мысу ў шматдзетнай сям’і глыбока веруючых католікаў. Першыя шлюбы ў кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Найкаштоўнейшай Крыві склала ў 1976 г. Мае дыпломы па тэалогіі Транскейскага і Марыяцэльскага ўніверсітэтаў. З’яўлялася правінцыяльнай настаяцельніцай сваёй кангрэгацыі. Апошнія 6 гадоў законніца выконвала абавязкі генеральнага сакратара па сумяшчальніцтву біскупскай канферэнцыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.