2011-12-13 16:12:12

Апостальская Сталіца: візіт “ad limina” біскупаў Новай Зеландыі


RealAudioMP3 У Ватыкане знаходзяцца з візітам “ad limina” каталіцкія біскупы Новай Зеландыі, краіны, якая налічвае каля 4,5 млн. жыхароў, з якіх больш за 15% з’яўляюцца католікамі. Арцыбіскуп Велінгтонскі Джон Атчэрлі Дзью, старшыня епіскапата ў інтэрв’ю нашаму радыё адзначыў, што найважнейшым душпастырскім выклікам для Кассцёла ў краіне з’яўляецца яго прысутнасць у грамадстве, якое ўсё больш падвяргаецца працэсам секулярызацыі. “Часта пра нас пішуць як пра краіну вельмі секулярызаваную і гэта праблема, з якой мы імкнемся змагацца праз нашу моцную прысутнасць ў грамадстве”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп адзначыў, што яшчэ адным выклікам з’яўляецца інтэграцыя эмігрантаў і іх інкультурацыя. “Мы скіроўваем усе нашы намаганні на захаванне культурнай спадчыны і рэлігійных каштоўнасцяў этнічных меншасцяў, якія яны прынеслі са сваіх краін і якія могуць ўзбагаціць нашыя парафіі, дыяцэзіі і супольнасці”, - сказаў арцыбіскуп Дзью.

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Новай Зеландыі паведаміў аб вялікай актыўнасці моладзі краіны у жыцці Касцёла. Ён адзначыў, што больш за 4 тыс. маладых людзей прынялі ўдзел у прошлых Сусветных днях моладзі ў аўстралійскім Сыднэі. “Бачыць так шмат маладых людзей, якія з энтузіязмам паказваюць сваю веру, гэта заахвота да таго, каб ганарыцца сваёй каталіцкай верай”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.