2011-12-12 13:13:16

Патрыярх Барталамей І заклікаў палітыкаў памятаць аб духоўных каранях Еўропы


RealAudioMP3 Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І прыняў удзел у канферэнцыі на тэму міжнароднай палітыкі, якая 9-11 снежня праходзіла ў сталіцы Аўстрыі Вене. У форуме ўдзельнічалі таксама шматлікія кіраўнікі розных веравызнанняў, вядомыя палітыкі, эксперты, прадстаўнікі света эканомікі, якія абмяркоўвалі розныя актуальныя праблемы, такія як крызіс еўра, “арабскую вясну”, дэмакратычныя працэсы ў паўночнай Афрыцы.

У сваім звароце падчас сустрэчы Патрыярх Барталамей І зрабіў заклік да палітыкаў, каб у часе крызіса не забывалі аб традыцыйных каштоўнасцях і духоўных каранях еўрапейскай культуры. Іерарх адзначыў, што нягледзячы на цяперашнія цяжкасці Еўрапейскі Саюз працягвае заставацца вельмі важным прыкладам палітычнай мадэлі, якая існуе на аснове кансенсуса. “Пры павазе да ўніверсальных правоў чалавека і рэлігійнай свабоды, мы зможам даць добры прыклад свету і выйсці з сённяшняга крызіса”, - сказаў праваслаўны Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І.








All the contents on this site are copyrighted ©.