2011-12-12 16:24:51

Папа ўзначаліць св. Імшу ва ўспамін Маці Божай Гвадэлупскай


RealAudioMP3 12 снежня, ва ўспамін Маці Божай Гвадэлупскай, Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу, якая пройдзе ў Ватыканскай базыліцы з нагоды 200-годдзя незалежнасці краін Лацінскай Амерыкі, рэгіёна, у якім пражывае амаль палова з усіх католікаў свету. З гэтай нагоды, у інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў і старшыня Папскай камісіі для Лацінскай Амерыкі расказаў аб выкліках з якімі на працягу апошніх двух стагодзяў сустракаюцца народы гэтага рэгіёна. “Канешне, феномен секулярызацыі распаўсюдзіўся таксама і на лацінаамерыканскі кантынент. Таму існуе таксама жаданне дапамагчы мясцовым супольнасцям адкрыць іх каталіцкую ідэнтычнасць і захаваць спадчыну іх народнай пабожнасці”, - сказаў кардынал. Іерарх адзначыў, што Касцёл павінен быць бліжэй да людзей і таму больш увагі трэба надаваць апостальству свецкіх і клопату аб сацыяльных праблемах.

“Тое, што знаходзіцца ў кампетэнцыі свецкіх – гэта палітычная і сацыяльная дзейнасць. Таму гэтым павінны займацца ў першую чаргу свецкія, а не святары, якія, ў сваю чаргу, павінны засяродзіцца на абвяшчэнні Слова Божага, сакраментальнай дапамозе вернікам і не ўмешвацца ў палітыку; яны павінны фарміраваць сумленні хрысціян, каб тыя актыўна дзейнічалі ў сферах у якіх маюць кампетэнцыю. Біскупы павінны быць уважлівымі да розных харызматаў, ставіць абмежаванні, а таксама дапамагаць вялікай дыяцэзіяльнай сям’і працаваць у адзінстве, каб яны сведчылі аб Евангеллі зразумелымі словамі”.

Кардынал Уэлле падкрэсліў таксама важнасць адзінства Касцёла ў Лацінскай Амерыцы перад выклікамі сучасных сект і глыбокага саацыяльнага падзелу паміж беднымі і багатымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.