2011-12-12 16:32:21

Кардынал Кацье: першая евангелізацыя Еўропы страціла сваю сілу


RealAudioMP3 Кардынал Жорж Мары Кацье, былы прапаведнік Папскага дома, 11 снежня у нямецкім Фрайбургу ўдзяліў біскупскую сакру кс. прэлату Чарльзу Морэро, сакратару Міжнароднай тэалагічнай камісіі і былому рэктару Папскага ўніверсітэта св. Тамаша Аквінскага. У гаміліі кардынал Жорж Мары Кацье адзначыў, што перад новым біскупам сёння стаяць два вялікія выклікі. Першым з іх з’яўляецца “ўсё большы міграцыйны рух”, у выніку якога шмат нехрысціян прыбывае ў Еўропу, а другім з’яўляюцца людзі, якія адышлі ад Касцёла. “Мне здаецца, што першая евангелізацыя Еўропы, якая прынесла людзям святло Хрыста, страціла сваю сілу”, - сказаў іерарх. Кардынал Кацье падкрэсліў, што “хрысціянства пакідаюць, ці хочуць пакінуць тыя людзі, якія думаюць, што ўжо зразумелі яго, але ў сапраўднасці пра хрысціянства зусім нічога не ведаюць”. “Такая сітуацыя тычыцца, перш за ўсё, маладога пакалення, якое мае шмат стэрэатыпаў і намагаецца “вызваліцца ад мінулага, бо думае, што яно ўжо нічога добрага ім не прынясе”,- сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.