2011-12-12 14:32:08

Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Арменіі


RealAudioMP3 12 снежня папа Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна, які затым у суправаджэнні міністра замежных спраў Эдварда Нальбандзяна, сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Этторэ Балестрэро, намеснікам Сакратара Апостальскай Сталіцы па адносінах з дзяржавамі. У паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што сустрэчы прайшлі ў сардэчнай атмасферы і падчас іх падкрэсліваўся добры стан узаемных адносін. Абодва бакі абмяняліся думкамі аб ролі Армянскай Апостальскай Царквы і Каталіцкага Касцёла ў жыцці грамадства, а таксама іх укладзе ў супольнае дабро краіны. Падчас сустрэчы падкрэслівалася важнасць хрысціянскай спадчыны Арменіі і неабходнасць спрыяння адукацыі новых пакаленняў на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.