2011-12-11 12:00:05

Святы Айцец: кожны з вас павінен быць часткай Касцёла


RealAudioMP3 11 снежня ў першай палове дня Бэнэдыкт ХVI адведаў рымскую парафію Маці Божай Ласкаваў, якая размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы Вечнага Горада. Падчас візіта Святы Айцец сустрэўся з дзецьмі і моладдзю парафіі. Папа заклікаў іх да актыўнага ўдзелу ў жыцці сваёй парафіяльнай супольнасці. Затым ўзначаліў св. Імшу ў мясцовым касцёле. У гаміліі спасылаючыся да літургічных чытанняў сённяшняй нядзелі Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што постаць св. Яна Хрысціяцеля заклікае нас да таго, каб даваць сведчанне пра хрысіцянскае жыццё, трэба прыняць да сябе і браць прыклад з Езуса, якога паслаў Айцец. “Жыццё хрысціян набірае свой сэнс з адносін з Хрыстусам і нашым абавязкам з’яўляецца занесці Яго навуку іншым і прывесці іх да Езуса”, - сказаў Папа. Святы Айцец заахвоціў мясцовых католікаў, каб іх супольнасць станавілася ўсё больш актыўнай. “Кожны з вас павінен адчуваць сябе быць часткай гэтага касцёла. Супольнасць будуецца праз уклад, які ўносіць кожны з яе членаў”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI. Папа звярнуў увагу на асаблівую важнасць Эўхарыстыі, якая з’яўляецца цэнтральным пунктам нядзелі, і якую трэба адкрыць і перажываць як дзень Пана і хрысціянскай супольнасці.

Пантыфік спаслаўся таксама да выклікаў сектаў і заклікаў мясцовых католікаў, каб былі чуйнымі перад імі і паглыблялі сваю веру, якую перадае ім Касцёл больш за дзьве тысячы гадоў. Гаворачы аб небяспеках, якія нясе сучасны свет Папа заклікаў вернікаў перамагаць абмежаванні індывідуалізма і закрыццё ў сябе самых. “Вера з’яўляецца дарам ад Бога, але патрабуе ад нас адказу, рашэння, каб ісці за Езусам не толькі тады, калі Ён лечыць і падтрымлівае на духу, але таксама і тады, калі гаворыць пра любоў аж да самаахвяравання”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.