2011-12-11 12:40:36

Мінск: арцыбіскуп Гуджэроцці наведаў моладзевае чуванне


RealAudioMP3 Усю прошлую ноч у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі гучала малітва. Тут прайшло традыцыйнае начное чуванне і спатканне моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Для маладых вернікаў гэта, у першую чаргу, магчымасць сустрэцца з іерархамі, але і са сваімі сябрамі, якіх так прыемна пабачыць напярэдадні свята. Яшчэ задоўга да св. Імшы моладзь пачала збірацца ў касцёле, многія спавядаліся.

Св. Імшу ўзначыліў Мітрапаліт Кандрусевіч, які ў сваёй гаміліі нагадаў аб выкліках, якія ставіць сучасны свет перад моладзю – самагубства, антымаральнась, каштоўнасці, навязанныя СМІ. І як важна памятаць пра Хрыста, які і соль, і святло зямлі адначасова – дзве субстанцыі, без якіх не магчыма жыццё.

На сустрэчу з моладзю прыйшоў таксама арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі. “Вы прабудзеце тут ноч, будзеце маліцца, і я пабуду крыху з вамі. - сказаў іерарх, звяртаючыся да маладых вернікаў - І калі ўзыдзе першае святло сённяшняй раніцы, вы ведайце, што гэта і ёсць Божае Нараджэнне. Езус ёсць гэтым святлом, якое ўзыходціць над гарызонтам. Яно ёсць, і мы гэта ведаем, і мы яго адчуваем, і мы будзем старацца несці пачуцце прыналежнасці да Каталіцкага Касцёла. І ніхто нас гэтага не пазбавіць, нават калі у нас вырвуць сэрца. Езус нараджаецца ў сэрцы”.

Пасля заканчэння св. Імшы іерархі і духавенства паламаліся з моладзю аплаткамі. З іх рук маладыя вернікі атрымалі маленькія абразкі з малітвай “Ойча Наш” – мініяцюры табліцы, якая была асвечана нядаўна ў Іерусаліме. Ну а моладзевае чуванне працягнулася да світання.








All the contents on this site are copyrighted ©.