2011-12-11 14:25:33

Бэнэдыкт ХVI перад “Анёл Панскі”: Хто сустрэў Хрыста, мае радасць, якую немагчыма адабраць


RealAudioMP3 11 снежня сваю прамову перад малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI прысвяціў разважанню над значэннем нядзелі Адвэнту. Папа прывітаў рымскіх дзяцей, якія прыбылі на плошчу св. Пятра, каб атрымаць традыцыйнае благаслаўленне для фігурак “Дзіцятка Езуса”. “Літургічныя тэксты перыяда Адвэнта зноў запрашаюць нас да жыцця ў чаканні на Езуса, да безупыннага чаканя Яго прыходу, так, каб зберагчы адкрытасць на сустрэчу з Ім. Чуванне сэрца, да якога хрысціянін заўсёды пакліканы ажыццяўляць у штодзённым жыцці, падкрэсліваецца асабліва ў гэтым перыядзе, у якім мы з радасцю падрыхтоўваемся да таямніцы Божага Нараджэння. (Prefazio dell’Avvento II). Знешняе асяроддзе прапануе звычайныя паведамленні аб камерцыйным характары, нават калі і ў стрыманым тоне з-за эканамічнага крызіса. Хрысціянін пакліканы перажываць перыяд Адвэнта так, каб не даць сябе спакусіць рознымі святламі, але ён павінен надаць правільнае значэнне рэчам, каб скіраваць ўнутраны позірк на Хрыста. Калі мы будзем настойліва “трываць ў малітве і праслаўляць Пана”, нашыя вочы будуць здольнымі распазнаць у Ім сапраўднае святло свету, якое прыходзіць, каб асвятліць нашу цемру.

Літургія сённяшняй нядзелі, званая“Gaudéte”, запрашае нас да радасці, да чування не ў смутку але ў вяселлі. “Gaudete in Domino semper” – піша св. Павел: “Заўсёды радуйцеся у Пану” ( Філ. 4,4). Сапраўдная радасць гэта не плён рознага роду забаваў, разуметых этымалагічна як уцёк ад жыццёвых абавязкаў і адказгнасці за іх. Сапраўдная радасць звязана з чымсці больш глыбокім. Вядома, у штодзённым рытме жыцця, часта шалёным, важным з’яўляецца тое, каб мець час для адпачынку і рэлаксацыі, але сапраўдная радасць звязана з адносінамі з Богам. Той, хто сустрэў Хрыста ў сваім жыцці, зазнае ў сэрцы радасць, якую ніхто і нішто не могуць яму адабраць. Св. Аўгустын гэта вельмі добра разумеў у сваім пошуку праўды, міру, радасці, калі пасля надарэмнага шукання іх ў шматлікіх рэчах, закончыў славутымі словамі, што сэрца чалавека ёсць неспакойным, не можа знайсці радасці і супакою, калі не спачне ў Пану. (Le Confessioni, I,1,1). Сапраўдная радасць гэта не толькі просты пераходны стан духа, ні тое, што можа быць дасягнута ў выніку асаблівага намагання, але гэта дар, які нараджаецца з сустрэчы з жывым Езусам, калі мы прыймем Яго разам са Святым Духам, каб кіраваў нашым жыццём. Гэта запросіны, якія скіраваў апостал Павел да тэсаланікійцаў: “Сам жа Бог спакою няхай асвяціць вас цалкам, і ўвесь дух ваш, і душа, і цела, няхай захаваюцца без заганы ў прыйсце Пана нашага Езуса Хрыста” ( 1Тэс.5,23). У гэты перыяд Адвэнту ўмацуйма сябе ва ўпэўненасці, што Пан прыбыў да нас і пастаянна аднаўляе сваю прысутнасць суцяшэннем, любоў’ю і радасцю. Мы маем давер да Яго, як гэта яшчэ раз пацвярджае св. Аўгустын у святле свайго дасведчання: Пан бліжэй нас чым мы самі імі з’яўляемся- “interior intimo meo et superior summo meo” (Le Confessioni, III,6,11).

Даверым наш шлях Беззаганнай Панне, якой дух радуецца ў Пану Збаўцы. Няхай Яна кіруе нашымі сэрцамі ў радасным чаканні прыйсця Езуса, чаканні багатым у малітву і добрыя ўчынкі”.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец прывітаў рымскіх дзяцей, якія прыбылі на Плошчу св. Пятра, каб атрымаць традыцыйнае благаслаўленне Папы для фігурак “Дзіцятка Езуса”.








All the contents on this site are copyrighted ©.