2011-12-10 14:15:51

Любляна: форум аб гарманічным супрацоўніцтве народаў


RealAudioMP3 Выклік новай евангелізацыі і вучэнне Бэнэдыкта XVI: тэмы сустрэчы паміж біскупамі Аўстрыі, Італіі і Славеніі, якая завяршылася 9 снежня ў Любляне. Прадстаўнікі Касцёла у гэтых краінах, разважалі аб гарманічным супрацоўніцтве народаў, якія тут пражываюць. У спецыяльным паведамленні апублікаваным пасля заканчэння форума, адзначаецца, што “яго мэта заключалася ў тым, каб спрыяць мірнаму і гарманічнаму суіснаванню паміж славенцамі, італьянцамі і аўстрыйцамі, а ў больш шырокай перспектыве мірнаму суіснаванню паміж усімі еўрапейскімі народамі”. Іерархі падкрэслілі, што сустрэча з’яўляецца вельмі сімвалічнай бо ў ёй удзельнічаюць прадстаўнікі германскіх, лацінскіх і славянскіх народаў.

Біскупы адзначылі, што ажыццяўленне новай евангелізацыі на гэтых тэрыторыях са старажытнай хрысціянскай традыцыяй з’яўляецца вельмі важным. “Гэта асабліва актуальна ў сувязі з бягучымі гістарычнымі, палітычнымі і рэлігійнымі абставінамі”, - гаворыцца ў паведамленні.

Ініцыятыва “Сустрэч трох народаў” нарадзілася ў 1982 годзе і мела на мэце развіццё кантактаў паміж Касцёлам на Захадзе і ў краінах былой Югаславіі.
На працягу некалькіх апошніх гадоў падобныя сустрэчы праходзяць ў розных марыйных санктуарыях.








All the contents on this site are copyrighted ©.