2011-12-10 16:28:36

Біскупы Іспаніі: Будучыня Еўропы залежыць ад сям’і


RealAudioMP3 Біскупы Іспаніі апублікавалі спецыяльны зварот пад назвай “Хрысціянская сям’я. Укаранёная ў Хрысце”, у сувязі з падрыхтоўкай да свята Святой Сям’і, якое Касцёл адзначыць 30 снежня. У пасланні адзначаецца, што “Стары кантынент ня здолее выйсці з крызісу, які ахапіў не толькі эканаміку, калі не будзе абапірацца на сямейныя каштоўнасці і на канкрэтную падтрымку традыцыйнай сям’і”.

Узгадваючы аб тэме Сусветных дзён моладзі, якія прайшлі ў жніўні 2011 г. у Мадрыдзе - “Моцныя ў веры, укаранёныя ў Хрысце”, іерархі адзначаюць, што гэты заклік адносіцца і сем’яў, ад якіх залежыць будучыня кантынента.

Іспанскія біскупы, падкрэсліваюць, што адраджэнне Еўропы застанецца пад пагрозай, калі не будзе праходзіць праз умацаванне сям’і. Таму, на іх думку, неабходна тэрмінова і канкрэтна адказаць на выклікі праблем звязаных з недахопам жылля, адукацыяй дзяцей і балансам паміж сямейным жыццём і працай.

Біскупы заклікаюць усе хрысціянскія супольнасці, рухі і аб’яднанні быць сведкамі паслання і місіі, якую Папа акрэсліў падчас прыбывання ў Іспаніі: “Сям’я заснаваная на дары, які Хрыстус-жаніх дае непарыўнаму і адкрытаму на жыццё сужэнскаму саюзу з’яўляецца часткай чалавечай надзеі”.









All the contents on this site are copyrighted ©.