Турцыя: Праваслыўныя Цэрквы прымуць удзел у распрацоўцы Канстытуцыі
Лідэры хрысціянскіх
Цэркваў прымуць удзел у распрацоўцы новай турэцкай Канстытуцыі. Як паведамляе агенцтва
“Kipa” са спасылкай на турэцкую прэсу, Канстытуцыйны камітэт парламента запрасіў Патрыярхаў
Канстантынопальскай Праваслаўнай, Армянскай Апостальскай і Сірыйскай Цэркваў для кансультацый
пры распрацоўцы новага Асноўнага закону. У Турцыі жывуць хрысціяне розных канфесій,
турэцкія ўлады недастаткова добра знаёмыя з праблемамі гэтых слаёў насельніцтва, таму
Камітэт вырашыў звярнуцца за дапамогай да кіраўнікоў хрысціянскіх Цэркваў, заявіў
член парламенцкага камітэта Алтай Тан.
Запрошаныя для кансультацый Патрыярхі
прадстаўляюць найбуйнейшыя хрысціянскія супольнасці, у цэлым, больш за 80% хрысціян,
якія пражываюць у Турцыі. Іншыя 20% з’яўляюцца членамі армяна-каталіцкай, рыма-каталіцкай,
халдэйскай і пратэстанцкай супольнасцяў.