2011-12-09 10:51:24

Падпісана пагадненне паміж Святым Пасадам і Мазамбікам


RealAudioMP3 Як паведаміла сёння Заля Друку Апостальскай Сталіцы, 7 снежня 2011 г. у Міністэрстве замежных спраў і супрацоўніцтва ў Мапуту было падпісана пагадненне паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Мазамбік. З боку Апостальскай Сталіцы дакумент падпісаў арцыбіскуп Антоніо Аркары, Апостальскі нунцый у Мазамбіку, з боку Рэспублікі Мазамбік Ольдэміро Хуліо Маркез Балой, Міністр замежных спраў і супрацоўніцтва. Пагадненне, першае такога роду падпісанае з краінамі Паўднёвай Афрыкі, умацоўвае сувязі сяброўства і супрацоўніцтва, якія існуюць паміж двума бакамi. Яна складаецца з прэамбулы і 23 артыкулаў, якія рэгулююць розныя сферы, у тым ліку прававы статус Каталіцкага Касцёла ў Мазамбіку, прызнанне касцёльных навуковых ступеняў, касцёльнага сужэнства і падаткаабкладання.







All the contents on this site are copyrighted ©.