Егіпецкі вучоны-езуіт аб формуле суіснавання хрысціян і мусульман
Егіпецкі вучоны-ісламавед,
член Ордэна езуітаў Самір Халіл Самір сумесна з нямецкай журналісткай Міхаэлай Коллер
апублікавалі новае даследаванне “Мусульмане і хрысціяне – гісторыя і перспектывы суседства”,
піша “Zenit”. Ісламізацыя і ісламафобія з’яўляюцца толькі вяршынямі айсберга ў шырокім
полі дыскусіі, адкрытай з ростам уплыву ісламу ў Еўропе. З аднаго боку, у шматкультурным
свецкім грамадстве бачная тэндэнцыя да страты хрысціянскай веры, якая ляжыць у аснове
еўрапейскай культуры. З іншага боку, велізарны струмень імігрантаў з мусульманскіх
краін катэгарычна адчужае заходнюю культуру. Многія хрысціяне глядзяць з непакоем
на акружаючую іх рэчаіснасць, асабліва пасля жорсткіх нападаў на іх адзінаверцаў у
Егіпце і іншых краінах Блізкага Усходу. Яны задаюцца пытаннем, што будзе з іх уласнай
рэлігіяй у Еўропе і як яны павінны сустрэць паслядоўнікаў ісламу?
Новая кніга
Саміра Халіла Саміра і Міхаэлы Коллер, грунтуючыся на фактах гісторыі і аналізе сучаснай
сітуацыі, спрабуе даць адказ на гэтае пытанне. Аўтары не прапаноўваюць рэцэпту для
хуткага рашэння міжрэлігійных праблем і дасягнення мірнага суіснавання культур. Аналізуючы
мінулае, яны вызначаюць дыялог як галоўны прынцып суіснавання, які быў вырашальным
як у часы супрацьстаяння, так і ў перыяд росквіту дзвюх сусветных рэлігій. Адрозненні
ісламу і хрысціянства павінны быць прынятыя як належнае і пры гэтым стымулявана жаданне
зразумець адзін аднаго. Аўтары перакананыя, што дыялог дасць магчымасць развівацца
плённаму міжкультурнаму абмену.
Аўтары праводзяць паралель з “залатым стагоддзем”
арабскай культуры (IX-X стст.), у аснове якога ляжаў сімбіёз грэцкай хрысціянскай
і арабскай мусульманскай спадчыны.