2011-12-08 13:19:34

Барталамей I прыме ўдзел у Канферэнцыі па пытаннях сусветнай палітыкі


RealAudioMP3 Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей I наведае Аўстрыю з 8 па 11 снежня. Афіцыйнай прычынай візіту з’яўляецца ўдзел у Канферэнцыі па пытаннях сусветнай палітыкі, якая будзе праходзіць у Вене 9-11 снежня, паведамляе сайт венскага архідыяцэзіі. Іерарх з’яўляецца адным са 150 афіцыйных удзельнікаў і 300 гасцей, якія збяруцца ў Вене, каб абмеркаваць цэнтральныя праблемы сусветнай палітыкі і эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання. На парадку дня розныя тэмы: ад “арабскай вясны”, сітуацыі ў Еўропе і Афрыцы да будучых пасяджэнняў “вялікай васмёркі” і “вялікай дваццаткі”.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі прэзідэнт Еўрапейскага Савета Герман ван Рампей, новы кіраўнік Еўрапейскага цэнтральнага банка Марыё Драі, Прэзідэнт Турцыі Абдула Гюль, а таксама былы генеральны сакратар Лігі арабскіх дзяржаў Амр Муса і іншыя высокапастаўленыя асобы.

Канферэнцыя па пытаннях сусветнай палітыкі з’яўляецца незалежнай міжнароднай канферэнцыяй, задуманай з мэтай “абмену вопытам паміж лідэрамі дзяржаў, удасканалення кіравання ва ўсім свеце і аб’яднання намаганняў з мэтай служэння агульным інтарэсам”. Першая такая канферэнцыя прайшла ў 2008 г. па ініцыятыве Французскага інстытута міжнародных адносін. Штогод палітычныя дзеячы, кіраўнікі міжнародных арганізацый, прэзідэнты буйных кампаній, вядомыя эксперты і журналісты сустракаюцца з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў, каб абмеркаваць сітуацыю ў сусветнай палітыцы, эканоміцы і грамадскім жыцці.







All the contents on this site are copyrighted ©.