2011-12-07 12:04:16

Святы Айцец прызначыў кансультантаў Папскай рады па новай евангелізацыі


RealAudioMP3 7 снежня Бэнэдыкт XVI прызначыў кансультантаў Папскай рады па новай евангелізацыі, ватыканскай дыкастэрыі створанай 28 ліпеня 2010 г. з мэтай “спрыяць новай евангелізацыі ў краінах, дзе ўжо гучала абвяшчэнне веры і прысутнічаюць старажытныя Касцёлы, але якія перажываюць перыяд наступаючай секулярызацыі грамадства і зацьменне сэнсу Бога”. Святы Айцец заклікаў уключыцца ў працу гэтай дыкастэрыі святароў і свецкіх вернікаў з Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Францыі, Бразіліі, ЗША і іншых краін. Сярод прызначаных кансультантаў: кс. прэлат Георг Аўстэн, генеральны сакратар Арганізацыі імя св. Баніфацыя і член Цэнтральнага камітэта католікаў Германіі; французскі святар кс. Дэні Біжу-Дзюваль, выкладчык Папскага Латэранскага універсітэта; два святары з Польшчы: кс. Мар’ян Кралікоўскі, заснавальнік “Школы новай евангелізацыі св. Паўла” у Кельцах і кс. прэлат Генрык Северыняк, выкладчык фундаментальнай тэалогіі ва Універсітэце імя Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.

Акрамя таго, Пантыфік прызначыў канстультантамі дыкастэрыі свецкіх вернікаў: доктара Мойсэса Лаўро Дэ Азэвэдо Філхо, заснавальніка і генеральнага мадэратара бразільскай каталіцкай супольнасці “Шалом” і Міжнароднай арганізацыі вернікаў, Марыю Вочы, старшыню руху “Факаляры”, Петраса Уілей, дэкана доктарскай праграмы пры Мэрывэлскім інстытуце ў англійскім Бірмінгеме і інш.

Папская рада па новай евангелізацыі рыхтуецца да ХІІІ сесіі Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў, якая пройдзе 7-28 кастрычніка 2012 г. на тэму “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”. З гэтай мэтай Папа заклікаў пашыраць навучанне аб новай евангелізацыі і абвясціў Год веры, каб даць новы імпульс і паказаць вернікам прыгажосць і моц хрысціянства.







All the contents on this site are copyrighted ©.