2011-12-07 11:58:16

Першыя тыдні ўжывання новых перакладаў Рымскага Імшалу


RealAudioMP3 Ангельскамоўныя эксперты ў галіне літургіі на нядаўняў сустрэчы ў Вашынгтоне адзначылі, што першыя тыдні ўжывання новага ангельскамоўнага перакладу Рымскага Імшалу павінны стаць магчымасцю для католікаў глыбей разумець св. Імшу. Кардынал Дональд Вюрл з Вашынгтона заявіў, што новы пераклад дае “вялікія магчымасці” для тых, хто знаёмы са старой версіяй, “больш глыбока разумець сваю веру”. Іерарх прыняў удзел 6 снежня ў тэлефоннай канферэнцыі, якая мела на мэце абмеркаваць уплыў на літургічнае жыццё новага перакладу імшала, які ўступіў у сілу 27 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту.

“Гэта дапамагае азірнуцца назад і падумаць этап за этапам аб св. Імшы”, - сказаў кардынал Вюрл. Ён патлумачыў, што падчас цэлебрацыі св. Імшы па новым імшале, ён адчуў глыбокае духоўнае ўзаемадзеянне з тэкстам, і стаў лепш разумець значэнне кожнага слова.

Трэба нагадаць, што з 27 лістапада пачаў ужывацца таксама новы пераклад Рымскага Імшала на рускую мову. Дэкрэт арцыбіскупа Паўла Пэццы, старшыні біскупскай канферэнцыі Расіі, загадвае яго абавязковае ўжыванне на ўсёй тэрыторыі Расіі пачынаючы з Першага нядзелі Адвэнту 2011 г., скасаваўшы ўсе папярэднія версіі перакладу.







All the contents on this site are copyrighted ©.