2011-12-07 13:28:00

Базыліка св. Пятра: адноўлены манумент над магілай Інакенція VIII


RealAudioMP3 Пры дапамозе арганізацыі “Рыцары Калумба” (Knights of Columbus) атрымалася аднавіць адзінае месца папскага пахавання, адаптаванае з часткі старой базылікі св. Пятра ў Рыме, якую ўзнеслі ў пачатку XVI ст., да новага сабора. Кардынал Анджэла Камастры, архіпрэсбітэр базылікі св. Пятра, адказны за ўтрыманне храма, паўторна асвяціў магілу папы Інакенція VIII. Пазалочаны бронзавы помнік, створаны знакамітым скульптарам эпохі ранняга Рэнесансу Антоніо дэль Палайола ў канцы 1400-х гг., першапачаткова быў змешчаны ў старым саборы св. Пятра. Праца над ўзвядзеннем цяперашняй базылікі пачалася ў 1506 г. Магіла папы Інакенція VIII была змешчана ў інтэр’еры новага сабора ў 1621 г.

Туччыо Сантэ Гуідо, італьянскі рэстаўратар, які правёў працу па аднаўленні манумента, сказаў пра сваё стаўленне да праведзенай рэстаўрацыі: “Я наблізіўся да гэтага помніка, як Вы набліжаецеся да хворага чалавека”. Ён адзначыў, што падчас рэстаўрацыі былі выдалены сляды пашкоджанняў, якія ўзніклі ад часу і папярэдніх неўдалых спроб аднаўлення помніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.