2011-12-06 11:25:46

“Святло свету” Бэнэдыкта XVI на арабскай мове


RealAudioMP3 9 снежня, на кніжным кірмашы ў ліванскім Бейруце адбудзецца прэзентацыя арабскага выдання кнігі-інтэрв’ю папы Бэнэдыкта XVI “Святло свету”. Выданне, якое летась выйшла на дзевяці мовах, цяпер убачыць свет і на арабскай. Праект быў здзейснены выдавецтвам “Аль Фарабі”, і яно атрымала правы на распаўсюджванне кнігі ва ўсіх арабскіх краінах – ад Марока да Ірака, а таксама ў краінах Персідскага заліву.

У прэзентацыі ў Бейруце прымуць удзел ксёндз Джузэпэ Коста, дырэктар ватыканскае выдавецтва “Libreria Editrice Vaticana”, Талал Сельман, галоўны рэдактар газеты “As Safyr”, Фуад Турк, ганаровы дырэктар ліванскага Міністэрства замежных спраў і Райманд Фархат, ганаровы дэкан факультэта прававодства Лівана.

Пераклад на арабскую мову стаў для кнігі “Святло свету” 28-м. Ва ўсім свеце прададзена больш за мільён экзэмпляраў выдання-бестсэлера.







All the contents on this site are copyrighted ©.