2011-12-06 13:45:23

“L’Osservatore Romano” аб фальсіфікацыі ватыканскай інструкцыі


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” змяшчае арктыкул італьянскага журналіста Джованні Прэц’ёзі аб дзейнасці кляштара айцоў камедулаў падчас ІІ сусветнай вайны, ён размешчаны на рымскім ўзгорку Чэліо. Аўтар адзначае, што “акупацыйныя ўлады Вечнага Горада, ведаючы аб тым, што шматлікія антыфашысты, асобы з руху супраціву і яўрэі хаваюцца ў рымскіх кляштарах і законных дамах пад выглядам законнікаў і законніц, апублікавалі фальшывую інструкцыю ватыканскай Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця, якая забараняла насіць свецкім асобам манаскае адзенне”.

У артыкуле падкрэсліваецца, што ў той час настаяцель кляштара кс. Бэрнардо Ігнэсці асабіста ўпэўніўшыся ў Ватыкане, што інструкцыя, гэта фальшыўка, адказаў прыйшоўшым за яўрэямі паліцыянтам, што “указанні ён атрымлівае толькі ад сваіх уладаў”. У кляштары айцоў камедулаў знайшлі прытулак, між іншым, рэжысёр Лукіно Вісконці і маці будучага кіраўніка аўтамабільнага канцэрна “Fiat” Вірджынія Бурбон дэль Монтэ.

Джованні Прэц’ёзі піша, што Лукіно Вісконці быў усё ж такі арыштаваны ў 1944 г. за тое, што прымаў у сябе антыфашыстаў. Пасля вайны ён напісаў сцэнарый да фільма “Pensione Oltremare” (Гасцініца за морам), у якім узгадаў змрочны вопыт свайго прабывання ў фашысцкай турме.







All the contents on this site are copyrighted ©.