2011-12-06 12:03:16

Рэжысёр фільма “Притчи”: сапраўдны хрысціянін – самы жывы чалавек на планеце


RealAudioMP3 1-2 снежня ў Рыме праходзіла Міжнародная канферэнцыя “Кіно і вера”, арганізатарам якой былі Папскі Латэранскі універсітэт, Папская рада па культуры і Папская рада па сродках масавай камунікацыі. У форуме прымаў удзел таксама прадстаўнік Беларусі, рэжысёр Віталь Любецкі, аўтар дакументальных і мастацкіх фільмаў, створаных на відэастудыі ў гонар св. Іаана Воіна пры Свята-Елізавецінскім манастыры ў Мінску. Віталій завітаў у нашу студыю і пагадзіўся адказаць на некаторыя пытанні.

Віталій, як пачалася ваша прыгода з хрысціянствам і хрысціянскім кіно?

Калі я вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў, спаспрабаваў напэўна ўсе задавальненні ў гэтым жыцці. Мае бацькі, калі вярнуліся з доўгай камандзіроўкі ў Мінск проста схапіліся за галаву і паспрабавалі мяне якім-небудзь чынам выцягнуць з усяго гэтага. Аб Хрысце да таго моманту я чуў толькі некалькі разоў: першы раз – на ўроке фізікі ў школе, а другі – ад майго аднакурсніка, які так умеў расказаць аб Богу, што ў мяне сэрца запальвалася слухаючы яго.

Аднойчы я, чалавек, які паспрабаваў усё ў гэтым жыцці, патрапіў у Троіца-Сергееву Лаўру і проста пасядзеў на скамейцы. Той духоўны супакой, які мяне напоўніў, прывёў мяне да веры. Гэта я лічу пачаткам майго летазлічэння і пачаткам летазлічэння майго хрысціянства.

Канешне, чалавек, які толькі што адкрыў для сябе Бога імкнецца горача рабіць нешта вакол сябе. Я “дастаў” настаяцеля майго храма з пытаннямі аб магчымай працы на радыё ці ў іншай сферы. Нарэўце, я патрапіў у выдавецтва Беларускага Экзархата і выпусціў больш за 30 дыскаў з рознымі праграмамі. Я заўсёды марыў зняць кіно, а Свята-Елізавецінскі манастыр у Мінску як раз арганізоўваў відэастудыю. У мяне спыталі, ці не хацеў бы я зняць кіно, і я канешне пагадзіўся. Мне прапанавалі тэму, дапамаглі са сцэнарыем і я зняў свой першы дакументальны фільм “Іншага шляху няма” (“Иного пути нет”). У гэтай стужцы мы паказалі лёсы наркаманаў і алкаголікаў, выслухалі аўтарытэтныя меркаванні спецыялістаў па гэтай праблеме і зрабілі выснову, што іншага шляху няма – без Бога выйсці з гэтых праблем немагчыма.

Чаму хрысціянскае кіно з’яўляецца сінонімам слоў сумна, нецікава, непрафесійна? Што з гэтым рабіць?

Гэта заўвага, на мой погляд, тычыцца пачаткаў праваслаўнага кіно, таго перыяда, калі ўсё толькі пачыналася, калі людзі, якія мелі камеры здымалі святыні і выдавалі гэта за фільмы. Наша студыя, Іаана Воіна пры Свята-Елізавецінскім манастыры, з самага пачатку падыходзіла да кіно прафесійна. Калі мне скардзяцца, што праваслаўнае кіно не бяруць нікуды для паказу, я адказваю, што ўсе мае фільмы набыло для паказу тэлебачанне. Таму слова сумна, тычыцца непрафесійных прадуктаў. На мой погляд сапраўдны хрысціянін – самы жывы чалавек на гэтай планеце.

Ваша праца “Прыпавесці” (“Притчи”), стала сапраўдным хітом праглядаў, прычым, як аказваецца не толькі і не столькі сярод праваслаўных ці нават хрысціян. Як узнікла ідэя фільму, як вялася праца над ім? Ці ўсе акцёры былі праваслаўнымі або веруючымі?

“Прыпавесці” – гэта першы ігравы фільм нашай студыі. Да гэтага было шмат гадоў, калі мы здымалі дакументальнага кіно. Але, калі прыйшла ідэя здымаць ігравое, чамусці выбар паў на мяне, хоць у нашай студыі працуюць некалькі рэжысёраў. Канешне “Прыпавесцямі” ў поўным сэнсе гэтага слова, тое, што мы зрабілі, назваць нельга. Як мне сказаў мой духоўны кіраўнік айцец Серафім – гэта праваслаўны ералаш. І сапраўды, калі я адстойваў гэты жанр, ніхто ў студыі яго не прымаў, але зараз, калі мы ужо амаль закончылі “Притчи 2”, мяне наадварот пачалі прасіць уставіць у фільм гумар, чаго я, пасля слоў майго духоўнага кіраўніка не хацеў. Але, тым не меньш, я яго ўставіў у фільм і хутка “Притчи 2” з’явяцца на экранах.

Праца над фільмам была дастаткова лёгкай. Калі ў галаву вугла ставіш Хрыста, то вакол узнікае пабудова. Таму знайшліся акцёры, прычым, адну з галоўных роляў сыграў Народны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ткачонак. Аператарам была Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і СССР Таццяна Логінава. Вакол гэтага праекта сабралася маса прафесіяналаў. Наконт таго, ці былі веруючыя акцёры, я скажу так: не ведаю, кім яны былі да фільма, але пасля яго, думаю іх закранула тэма веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.