2011-12-06 13:03:22

Пакістан: у 2011 за “блюзнерства” было асуджана 38 чалавек


RealAudioMP3 У Пакістане ў мінулым годзе па абвінавачванні ў “блюзнерстве” былі асуджаныя 38 чалавек, з іх 14 – хрысціяне, гаворыцца ў дакладзе “Камісіі Справядлівасць і Супакой” Каталіцкай Касцёла ў Пакістане. Сумна вядомы закон “аб блюзнерстве” быў прыняты ў Пакістане ў 1986 г. За непаважлівае стаўленне да Карану закон прадугледжвае пажыццёвае пазбаўленне волі, абразлівыя словы ў адрас Мухамеда караюцца смерцю. Паводле дакладу, у Пакістане большасць абвінавачванняў у “блюзнерстве” з’яўляюцца паклёпам. Закон часта выкарыстоўваюць з мэтай помсты. Большая частка абвінавачванняў накіравана супраць людзей, якія не маюць фінансавых рэсурсаў і грамадскага становішча, і таму ня могуць сябе абараніць.

Шматлікія пакістанскія і міжнародныя арганізацыі прыкладаюць намаганні, каб адмяніць несправядлівы закон, ужо бачныя іх вынікі. Нядаўна стала вядома, што Прэзідэнт Пакістана Асіф Алі Зардары памілаваў Асію Бібі — хрысціянку, асуджаную на смяротнае пакаранне за блюзнерства супраць Магамета. Яна знаходзілася ў турме з 18 чэрвеня 2009 года. 7 лістапада гг. ёй вынеслі смяротны прысуд. У абарону маці пецярых дзяцей выступалі як памяркоўныя мусульмане, так і хрысціяне ў многіх краінах свету. Да яе вызвалення заклікаў таксама папа Бэнэдыкт XVI.

Хрысціяне ў Пакістане складаюць 2% ад агульнай колькасці насельніцтва. Усяго на сённяшні дзень у краіне пражывае каля 2 млн. хрысціян, з якіх 1,2 млн. з’яўляюцца католікамі, іншыя – пераважна пратэстанты.







All the contents on this site are copyrighted ©.