2011-12-06 11:37:47

На плошчы св. Пятра ўстаноўлена святочная ёлка


RealAudioMP3 Велізарная святочная ёлка, дастаўленая ў Ватыкан з Украіны, была ўстаноўлена на ватыканскай плошчы св. Пятра 5 снежня 2011 г. побач з манументальнымі яслямі, якія яшчэ знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва. Іх адкрыццё адбудзецца ўвечары 24 снежня. Ёлка ж на галоўнай плошчы Ватыкана была ўстаноўлена пры дапамозе гіганцкага крана. Яе даставілі з украінскага рэгіёну Закарпацце. Дрэва мае 30,5 метраў у вышыню, важыць каля 5 тон і мае ствол дыяметрам 56 сантыметраў. Каля 700 галін ёлкі будуць ўпрыгожаны 2,5 тысячамі залатых і сярэбраных шароў, а таксама лямпачкамі белага і жоўтага колеру. Ілюмінацыя на святочным дрэве будзе ўключана ў другой палове дня 16 снежня ў прысутнасці шматлікіх каталіцкіх біскупаў, прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і палітычных колаў Украіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.