2011-12-06 12:41:20

Бэнэдыкт XVI узначаліць літургію ў двухсотгоддзе незалежнасці краін Лацінскай Амерыкі


RealAudioMP3 12 снежня 2011 г. у 17.30 у Ватыканскай базыліцы, Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу, прымеркаваную да ўрачыстасці Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадэлупэ і двухсотгоддзя незалежнасці краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, паведаміла 6 снежня Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Канцэлебраваць св. Імшу разам са Святым Айцом будуць: кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ, кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў і старшыня Папскай Камісіі для Лацінскай Амерыкі, кардынал Нарберта Рывэра Каррэра, арцыбіскуп Мехіка і кардынал Раймундо Дамаскена Ассіс, арцыбіскуп Апарэсіды.

Пасол Мексікі пры Апостальскай Сталіцы Гектар Федэрыка 30 лістапада на сустрэчы з лацінаамерыканскімі журналістамі паведаміў, што падчас св. Імшы 12 снежня, на якой будуць прысутнічаць дзяржаўныя дзеячы і прадстаўнікі Касцёла Лацінскай Амерыкі, чакаецца афіцыйнае пацвярджэнне апостальскага падарожжа Святога Айца на Кубу і ў Мексіку вясной 2012 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.