Святы Айцец заклікаў да салідарнасці з бежанцамі і мігрантамі
Пасля малітвы “Анёл
Панскі”, Святы Айцец заклікаў вернікаў да салідарнасці з бежанцамі і эмігрантамі.
Пантыфік нагадаў, што на мінулым тыдні ў Жэневе і іншых гарадах, адзначалася 50-годдзе
стварэння Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, 60-годдзе Канвенцыі аб статусе бежанцаў
і 50-годдзе Канвенцыі аб памяньшэнні колькасці людзей без грамадзянства. “Давяраю
Пану ўсіх тых, хто вымушаны быў пакінуць сваю краіну, ці пазбаўлены нацыянальнасці.
Заклікаю ўсіх да салідарнасці з імі і малюся за тых, хто шчыра дапамагае і абараняе
гэтых нашых братоў, які знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі, сустракаюцца з перашкодамі
і небяспекай”, - сказаў Папа.
Міжнародная арганізацыя па міграцыі была створана
ў 1951 г., з прычыны таго, што ў пасляваеннай Еўропе ўзнікла неабходнасць вырашэння
праблем вялікай колькасці мігрантаў. Сёння гэта структура клапоціцца аб мігрантах
з бедных краін і супрацоўнічае з урадамі дзеля абароны інтарэсаў гэтых людзей. Канвенцыі
аб статусе бежанцаў і памяньшэнні колькасці людзей без грамадзянства былі падпісаны
краінамі членамі ААН з мэтай спрыяць вырашэнню гэтых праблем.