2011-12-04 13:57:02

Арцыбіскуп Тамазі: у Сірыі павінны паважацца легітымныя патрабаванні народа


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН, падчас пленарнай сесіі спецыяльнай Рады гэтай арганізацыі па правах чалавека ад імя Святога Пасада выказаў заклапочанасць сітуацыяй у Сірыі, дзе “легітымныя патрабаванні насельніцтва сустракаюцца з гвалтам з боку дзяржавы”. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх расказаў, што “насілле не прынясе дабра ні аднаму з бакоў, таму тэрміновым з’яўляецца прымірэнне і павага да правоў кожнага чалавека”.

“Для будучыні краіны нельга проста працягваць гвалтоўную лінію, але неабходна весці дыялог такім чынам, каб легітымныя правы індывідаў і прадстаўнікоў меншасцяў, якія складаюць сірыйскае насельніцтва, паважаліся і маглі адкрыць дзверы на больш шырокі ўдзел гэтых супольнасцяў у кіраванні краінай”.

Арцыбіскуп Тамазі падкрэсліў, што грамадства мае права ўдзельнічаць у публічным жыцці і патрабаваць павагі да сваіх правоў. “Рэзалюцыя прынятая Радай ААН па правах чалавека, з’ўяляецца знакам палітычнага жадання міжнароднай супольнасці дапамагчы гэтай краіне, не толькі шляхам санкцый, як рабілася ў мінулым, але бяручы пад увагу патрэбы ўсіх людзей – як прадстаўнікоў меньшасцяў, так і прадстаўнікоў улады”. Іерарх адзначыў, што перш за ўсё, у паслякрызісны перыяд неабходна будзе гарантаваць справядлівы ўдзел усіх сіл у Сірыі ў аднаўленні краіны і мірнага жыцця”.








All the contents on this site are copyrighted ©.