2011-12-03 16:55:38

"З сэрцам у кантакце". Распазнаванне духаў


RealAudioMP3 У мінулых перадачах ў нас была мова пра тое, як абыходзіцца з благімі думкамі, якія стаюцца прычынай граху. Аднак, калі праўдай ёсць тое, што ўсялякае зло пачынаецца ад думкі, гэтак жа праўдзіва будзе сцвердзіць, што кожнае дабро таксама пачынаецца ад думкі, ад думкі добрай, якая называецца “натхненнем”. Трэба ўмець разрозніваць гэтыя два гутункі думак. Жыцьці святых распавядаюць нам, пра іх вопыт на гэтай глебе і пра памылкі, якія яны зрабілі, з-за таго, што ня ўмелі “распазнаваць духаў”.

Духі і думкі

Дванадцаты раздзел Адкрыцця Яна Багаслова працягвае і дапаўняе апавяданне з кнігі Быцця пра паходжанне граху, коратка пераказваючы, навуку Бібліі пра дэмана і яго ролю ў гісторыі збаўлення, і апісваючы асабістую сутычку Хрыста з “спакушальнікам” і “князям гэтага свету”. З гэтай перспектывы Айцы тлумачылі розныя здарэнні ў жыцці Хрыста.

Таксама і духоўнае жыццё хрысціян абяўляецца перад намі, як барацба з дэманамі. Біблія ставіць перад чалавекам выбары, ад якіх ён ня можа ўхіліцца. Аднак ня проста зрабіць слушны выбар – тут могуць узнікаць пэўныя перашкоды. Апрача голасу Бога, голасу нашага сумлення, чуецца таксама іншы голас: голас, што намаўляе да зла, голас д’ябла.

Як жа адрозніць першы ад другога? У пасланнях Новага Запавету быў ўжыты выраз “распазнаванне духаў” (1 Кар 12,10; 1 Ян 4,1). Словазлучэнне “распазнаванне духаў” указвае нам на поле бітвы, дзе распачынаецца духоўная барацба і дзе прымаюцца фундаментальныя рашэнні.

Шлях да мудрасьці

Сведчыць пра голас Бога было заданнем прарокаў і дзеля гэтага былі напісаныя кнігі мудрасцяў, каб навучыць адрозніваць голас мудрасці ад голасу вар’яцтва. Гэтае пытанне не перастае быць на першым месцы ў духоўнай літаратуры. Аднак мастацтва адрознівання думак ёсць перад усім дарам Божым. Для святога Яна духоўны вопыт ёсць “памазаннем”, станам прасвятлення (1 Ян 2,20–27).

Святы Антоні гаворыць: “Трэба шмат малітвы і шмат аскезы, каб атрымаўшы ад Святога Духа дар распазнавання духаў, можна было б пазнаць тое, што датычыць кожнага дэмана”. Пазнанне, акрамя гэтага, з’яўляецца пладом доўгага назірання. Разам з вопытам сапраўды можна прыдбаць асаблівае “пачуццё”, духоўную інтуіцыю і ўрэшце стацца здольным распазнаць – куды вядзе кожная канкрэтная думка.

Хто здольны чуць і разумець голас Божы?

Гэта важнае пытанне. У Старым Запавеце ідзе гаворка аб прароках, таксама і Новы Запавет узгадвае пра іх прысутнасць у хрысціянскіх супольнасцях. Айцы Царквы падкрэслівалі каштоўнасць прароцкага дару.

Чаму ж тады сёння нам здаецца, што прарокаў ўжо няма? Слова “прарок” набыло негатыўнае значэнне з-за дзейнасці фальшывых прарокаў з секты мантаністаў. Аднак, калі “прарок” – гэта той, хто гаворыць ад імя Бога, то такі дар застаецца актуальным і важным для Царквы сёння.

Цікава і важна, што ва ў Усходніх Цэрквах прароркам называлі добрага духоўнага айца. Яго галоўным заданнем было распазнаць і сцвердзіць, якое натхненне ёсць добрае, а якое наадварот трэба лічыць намовай ад злога. Дзеля гэтага – асабліва ўсім маладым – радзілі адкрываць перад духоўным айцом “кожную думку”, а потым дазволіць яму вырашыць, што трэба ўчыніць.

Карысці ад адкрыцця думак

Святы Ігнат тлумачыць карысць ад адкрыцця сваіх думак духоўнаму айцу пры дапамозе наступнага прыкладу. Ён распавядае, што няшчыры ў сваім каханні чалавек, калі прагне авалодаць дзяўчынай, хоча затацца невядомым і просіць яе трымаць усе іх адносіны ў таямніцы. Калі, аднак, дзяўчына знаёміць яго са сваім бацькам, то авантурыст пакідае свае планы, бо разумее, што цяпер у яго нічога не атрымаецца.

Гэткім чынам і д’ябал, калі намаўляе нас да граху, імкнецца пераканаць нас, каб мы не распавялі пра гэту спакусу духоўнаму айцу. Сапраўды, калі адкрываем благую думка, тады лёгка яе перамагчы. Вось чаму так важна мець добрага духоўнага айца, інакш кажучы, таго перад кім можна адкрыць з поўным даверам уласныя думкі, асабліва на пачатку дарогі духоўнага жыцця, калі мастацтва іх распазнавання ёсць яшчэ для пачаткоўца незвычайна цяжкае.

Як адкрыць духоўнаму айцу кожную думку?

Тут трэба ўнікнуць непаразумення. Калі мы гаворым “думкі”, не маем на ўвазе ўсе думкі, што прыходзяць нам у галаву. Мы звяртаем увагу толькі на тыя наказы, помыслы, ці інакш натхнення, якія вядуць нас да прыняцця рашэння, каб зрабіць ці не зрабіць пэўную рэч. Яны ўключаюць у сябе думкі, што датычаць мысленага працэса адрознівання, з якім дабром мы маем дачыненне: уяўным ці сапраўдным.

Вось чаму будзе растаропным не шукаць парады ў першага лепшага, але пайсці да духоўнага айца, інакш да асобы, адносна якой няма сумніву, што яна знаходзіцца пад апекаю Святога Духа і разбіраецца ў чалавечых сэрцах. Толькі той, хто адпавядае гэтым патрабаванням, можа, падобна прароку, сказаць якіх рэчаў для нас прагне Бог.








All the contents on this site are copyrighted ©.