2011-12-02 11:40:46

Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі членаў Міжнароднай тэалагічнай камісіі


RealAudioMP3 2 снежня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай сесіі Міжнароднай тэалагічнай камісіі, якая 28 лістапада - 2 снежня праходзіла ў Рыме. Удзельнікі сустрэчы на працягу некалькіх дзён абмяркоўвалі пытанні звязаныя з метадалогіяй сучаснай тэалогіі і яе перспектывамі, пытанні монатэізму і значэнне сацыяльнага навучання Касцёла ў кантэксце ўсяго каталіцкага навучання.Святы Айцец адзначыў, што тэмы, якія абмяркоўваліся падчас форума з’яўляюцца вельмі актуальнымі.

Гаворачы аб пытанні аб Богу і разуменні монатэізма, Папа падкрэсліў, што хрысціянская тэалогія, разам з жыццём вернікаў, павінна аднавіць шчаслівае і яснае бачанне ўкладу трынітарнага Адкрыцця ў жыццё нашых супольнасцяў. “У той час, як этнічныя і рэлігійныя канфлікты ў свеце становяцца больш складанымі, прыняцце ўнікальнасці хрысціянскага мыслення аб Богу і гуманізме ім натхнёным, дазволіць людзям убачыць у Імені Езуса Хрыста праўду аб Богу Айцу, да якога Святы Дух узносіць кожнае ўздыханне яго стварэнняў”, - сказаў Папа. Пантыфік падкрэсліў, што трынітарны монатэізм з’яўляецца сапраўднай крыніцай асабістага і паўсюднага міра.

Бэнэдыкт XVI таксама звярнуў увагу на патрэбу света ў каталіцкай тэалогіі, якая робіць магчымай “сімфонію навук і перашкаджае пашырэнню гвалтоўнай рэлігійнасці, якая супрацьстаіць розуму і розума, які супрацьстаіць рэлігіі”.

Гаворачы, аб сацыяльным навучаннем Касцёла ў кантэксце ўсяго каталіцкага навучання, папа падкрэсліў, што “тыя змены ў грамадствах, якія ажыцяўлялі хрысціяне на працягу стагоддзяў, з’яўляюцца адказам на прыйсце Сына Божага ў свет”.








All the contents on this site are copyrighted ©.