Берлін: падрыхтоўка да Еўрапейскай сустрэчы моладзі
Арцыбіскуп Берліна
Райнэр Марыя Воэлькі адзначыў, што 34-я Еўрапейская сустрэча моладзі, якая адбудзецца
з 28 снежня па 1 студзеня ў сталіцы Германіі, будзе сведчаннем непрыняцця з боку моладзі
экстрэміскіх ідэалогій. “Неанацызм і іншыя нацыяналістычныя ідэі не падыходзяць да
сустрэчы моладзі, якую мы арганізуем”, - сказаў арцыбіскуп Воэлькі. Іерарх падкрэсліў,
што “малітвы і спевы моладзі падчас сустрэчы - гэта яе клопат аб будучыні Еўропы,
большы за крызіс, які перажывае наш кантынент”.
Экуменічная супольнасць з Тэзэ
чакае, што ў форуме прыме ўдзел больш за 30 тыс. маладых людзей з усёй Еўропы. Арцыбіскуп
Воэлькі разам з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы і сакратаром па справах культуры
у Сенаце Берліна, заклікалі жыхароў нямецкай сталіцы, праявіць гасціннасць да ўдзельнікаў
моладзевага форума.
Сустрэча ў Берліне пройдзе пад дэвізам “Пілігрымы даверу”.
Падчас форума запланаваныя, між іншым, сустрэчы з прадстаўнікамі іслама ў найбольш
вядомай мячэці Берліна, а таксама з прадстаўнікамі юдаізма ў “Яўрэйскім музеі” сталіцы
Германіі.