2011-12-01 17:18:21

Славацкія біскупы: маральны ўпадак у асяроддзі медработнікаў


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Славакіі зрабілі заяву, у якой звяртаюць увагу грамадства на тэрміновую неабходнась аздараўлення маральнага клімату ў асяроддзі медработнікаў. Нагодай таму паслужыла забастоўка медыкаў, дзеля ўдзелу ў якой апошнія пакінулі нават тых хворых, якія знаходзіліся у стане, пагражаючым іх жыццю. Як адзначае старшыня Канферэнцыі Біскупаў Славакіі біскуп Станіслаў Зволенскі, сітуацыя ў сістэме аховы здароўя адлюстроўвае цяжкі маральны крызіс у грамадстве наогул.

Тысячы медыцынскіх работнікаў Славакіі пакінулі напачатку тыдня сваё працоўнае месца, каб прыцягнуць увагу ўрада да незадавальняючых умоў і аплаты працы. Паколькі перамовы з Міністэрствам аховы здароўя не прынеслі ніякага выніку, большасць медыкаў працягвае забастоўку да гэтага часу. Ад 29 лістапада ў 15 шпіталях краіны аб’яўлены аварыйны стан.

“Мы разумеем, што праца ўрачоў, медработнікаў і персанала недаацэньваецца, але хочам нагадаць, што абарона здароўя і жыцця, асабліва дзяцей і людзей сталага ўзросту, павінны заставацца мэтай і абавязкам, і гарантавацца кожнаму паасобнаму грамадзяніну і ўсяму грамадству”, - адзначылі ў заяве каталіцкія іерархі. Паводле іх, “нельга перамагчы маральны крызіс несправядлівымі метадамі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.