2011-12-01 13:23:49

Зацверджана “Рэзалюцыя з Катану”


RealAudioMP3 Патрэба перакладу і распаўсюджвання Апостальскай адгартацыі “Africae Munus”, падпісанай Бэнэдыктам XVI падчас нядаўняга падарожжа ў Бенін, ініцыявала стварэнне спецыяльных камісій пры нацыянальных і рэгіянальных біскупскіх канферэнцыях Афрыканскага кантыненту. У іх увайшлі эксперты ў галіне тэалогіі, навукоўцы і палітыкі, якія працуюць для міру і справядлівасці. Яны будуць займацца ажыццяўленнем асноўных пунктаў “Рэзалюцыі з Катану”, прынятай Сімпозіумам Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара.

“Галоўная задача – каб Рэзалюцыя не засталася мёртвай літарай”, - сказаў дырэктар бюро па камунікацыі Сімпозіума Біскупскіх Канферэнцый Бэнэдыкт Асороў. Ён падкрэсліў, што рэальнае ажыццяўленне Апостальскай адгартацыі не магчыма без супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі, моладдзю, жанчынамі, грамадскімі арганізацыямі, без стварэння адукацыйных структур, падрыхтоўкі тэолагаў і іншых прафесіяналаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.