2011-12-01 14:23:49

Ватыкан: на плошчы св. Пятра ўстанаўліваюць ёлку з Украіны


RealAudioMP3 1 снежня ў Ватыкан прыбыла святочная ёлка з украінскага Закарпацця. Яе вышыня – больш за 30 м, а вага каля 5 тон. 5 снежня 60-гадовае дрэва будзе ўстаўлена на плошчы св. Пятра побач з традыцыйнай батлейкай. Яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 16 снежня з удзелам арцыбіскупа Джузэппэ Бэртэлло, Губернатара Дзяржавы Ватыкан, а таксама ўкраінскіх каталіцкіх біскупаў абодвух абрадаў і прадстаўнікоў Украінскай Праваслаўнай Царквы.

“Гэта надзвычай важная падзея для нас, бо шматлікія краіны доўгія гады чакаюць такой нагоды. Для Украіны гэта яшчэ адна магчымасць заявіць аб сваіх еўрапейскіх каранях і прыналежнасці да сям’і еўрапейскіх народаў”, - падкрэсліў Вярхоўны Арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук.








All the contents on this site are copyrighted ©.