2011-11-30 14:37:44

Святы Айцец: неабходна спрыяць адмене смяротнага пакарання


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла сёння ў Залі Паўла VI у Ватыкане Бэнэдыкт XVI прывітаў дэлегацыі з розных краін свету, якія прыбылі ў Рым для таго, каб прыняць удзел у сустрэчы пад назвай “Няма справядлівасці без жыцця”, арганізатарам якой з’яўляецца “Супольнасць св. Ігідзія”. Святы Айцец пажадаў, “каб мерапрыемства ўмацавала палітычныя і заканадаўчыя ініцыятывы, якія распаўсюджваюцца ва ўсім свеце, з мэтай спрыяць адмене смяротнага пакарання, і прагрэсу ў дастасаванні судовых законаў да чалавечай годнасці зняволеных, а таксама больш эфектыўнаму падтрыманню грамадскага парадку”. На працягу апошніх дзён Папа ўжо ў другі раз звяртае ўвагу на важнасць намаганняў скіраваных на адмену смяротнага пакарання. Пантыфік гаварыў аб гэтым падчас нядаўняга падарожжа ў Бенін.

30 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень “Гарады за жыццё”. З гэтай нагоды ў Рыме сабаралася каля 20 міністраў юстыцыі з розных краін, а таксама палітыкі з амерыканскага штата Іліноіс, дзе ў гэтым годзе было забаронена смяротнае пакаранне. Акрамя таго, у мерапрыемстве прымаюць удзел асобы, якія былі асуджаныя на смерць, але потым апраўданыя, а таксама сем’і пакараных смерцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.