Вядомы каталіцкі антрапалагічны часопіс цяпер і па-англійску
Папская камісія па
Лацінскай Амерыцы абвясціла ў Рыме 29 лістапада, што вядомы каталіцкі антрапалагічны
часопіс “Humanitas” зараз будзе даступны на англійскай мове. Часопіс заснаваны ў 1995
г., даследуе тэмы, звязаныя з хрысціянскай культурай з пункту гледжання каталіцкай
інтэлігенцыі ва ўсім свеце і выдаецца Папскім каталіцкім універсітэтам Чылі. Гусман
Карыкіры, сакратар камісіі, зрабіў гэту заяву ў аўторак разам з рэктарам універсітэта
Ігнасіа Санчэсам і галоўным рэдактарам “Humanitas” Хайме Антунэсам.
Першае
выданне англійскай версіі складае больш за 250 старонак і ўключае ў сябе шэраг нарысаў
з іспанскамоўных выпускаў, якія былі прысвечаны жыццю і творчасці бл. Яна Паўла II.
Сярод аўтараў артыкулаў у першым англійскамоўным выданні: кардыналы Анджэла Скола,
Анджэла Амата, Станіслаў Дзівіш, Маўра П’ячэнца і Эверы Роберт Даллес.