2011-11-30 13:18:15

Біскупы Цэнтральнай Амерыкі: сацыяльная ізаляцыя і карупцыя ў рэгіёне


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” у сённяшнім нумары змяшчае артыкул па выніках завершанай у аўторак у сталіцы Гандураса Тэгусігальпе сустрэчы Сакратарыяту Епіскапатаў Цэнтральнай Амерыкі і Панамы. У сваім паведамленні каталіцкія іерархі заклікаюць улады і ўсё грамадства тэрмінова прымаць меры для лячэння пагрозлівых хвароб рэгіёна: насілля, наркатрафіку, арганізаванай злачыннасці. Гэтаму спрыяюць беднасць, якая ахапіла вялікую колькасць насельніцтва рэгіёну, і эміграцыя, што працягвае расці галоўным чынам таму, што моладзь не бачыць для сябе перспектывы годнага жыцця.

Як адзначаюць біскупы, “сярод людзей, якія любяць праўду і шчырасць, змагаючыся за роўнасць і свабоду, як ні парадаксальна, працягвае існаваць негатыўная сітуацыя сацыяльнай ізаляцыі і карупцыі”. Больш таго, як гаворыцца у паведамленні, гэтыя з’явы маюць тэндэнцыю да ўзрастання.

Іерархі падкрэсліваюць, што грамадскія інстытуты і, асабліва, хрысціянскія супольнасці краін Цэнтральнай Амерыкі пакліканыя пашыраць намаганні для выпрацоўкі доўгатэрміновых мер па эфектыўнаму аздараўленню жыцця ў краінах рэгіёну.







All the contents on this site are copyrighted ©.