2011-11-30 18:31:23

Барталамей І: сітуацыя хрысціян у Турцыі паступова паляпшаецца


RealAudioMP3 29 лістапада, напярэдадні ўрачыстасці св. Апостала Андрэя, Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І сустрэўся ў Стамбуле з прадстаўнікамі ААН і Сусветнай Рады Цэркваў. У сваёй прамове іерарх заявіў, што ў Турцыі няма яшчэ сапраўднай рэлігійнай свабоды, але сітуацыя хрысціян паступова паляпшаецца. Патрыярх нагадаў аб хрысціянскіх каранях Турцыі, аб тым, што хрысціяне прыбылі сюды нашмат раней чым мусульмане.

Барталамей І выказаў задавальненне з таго, што ўлады краіны паабяцалі зварнуць маёмасць немусульманскім рэлігійным арганізацыям. На жаль гэта рашэнне не тычыцца Каталіцкага Касцёла. Ганаровы кіраўнік сусветнага праваслаўя спадзяецца, што ўлады звернуць Праваслаўнай Царкве духоўную семінарыю і тэалагічную акадэмію на востраве Халкі, якія былі закрыты ў 1971 г. “Рэлігійная свабода – гэта не толькі свабоднае здзяйсненне набажэнстваў, але і магчымаць выхоўваць сваіх святароў”, - сказаў Барталамей І.








All the contents on this site are copyrighted ©.