2011-11-30 14:30:37

Арцыбіскуп Тамазі: мы ніколі не павінны звяртацца да рэпрэсій


RealAudioMP3 З 28 лістапада па 1 снежня ў Жэневе праходзіць 31 Міжнародная канферэнцыя Чырвонага Крыжа. У ёй прымае ўдзел арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Ён выступіў на форуме з прамовай, у якой адзначыў, што сёння высока індустрыялізаваныя краіны і краіны на шляху развіцця перажываюць глыбокія палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя крызісы. У розных частках свету ўзнікаюць канфлікты, напружанні, якія вядуць да вялікай колькасці ўцекачоў.

“Жыццё ідзе наперад а заканадаўства не паспявае за ім. - Адзначыў ватыканскі дыпламат. - Часта здараецца, што людзі і народы вымушаны бараніць сваё права на жыццё, годнасць і свабоду. Арцыбіскуп Тамазі нагадаў, што Апостальская Сталіца пастаянна падкрэслівае недапушчальнасць звароту да рэпрэсій або бесчалавечных адносін да іншых, асабліва да нявінных і безабаронных людзей.

Іерарх зацытаваў словы Яна Паўла ІІ з яго паслання на Дзень Міру ў 2002 г., калі Пантыфік узгадаў цярпенні народаў і асоб ад нацысцкага і камуністычнага таталітарызмаў. Ян Павел ІІ пісаў, што “сапраўдны мір з’яўляецца плёнам справядлівасці. Калі яна слабая, недасканалая і залежная ад эгаізму людзей, мы павінны ажыццяўляць яе ў духу прабачэння, якое загойвае раны і аднаўляе чалавечыя адносіны”. Арцыбіскуп Тамазі заявіў, што Касцёл уносіць свой канкрэтны ўклад у гэта шляхам выхавання сумлення сучаснага чалавека і рэалізацыю шматлікіх гуманітарных праектаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.