Папа са смуткам успрыняў смерць каталіцкіх місіянераў
Святы Айцец Бэнэдыкт
XVI накіраваў свае спачуванні ў сувязі з падзеямі 27 лістапада ў Бурундзі, дзе былі
забіты два каталіцкіх місіянеры. У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара
Тарчызіо Бэртонэ адзначаецца: “З болем даведаўшыся аб забойстве сястры Лукрэцыі Mаміч
і Франчэско Баццані, Яго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI выказвае шчырыя спачуванні Кангрэгацыі
Служак Міласэрнасці з Брэшыі, сям’і і сябрам Франчэско Баццані, а таксама ўсёй дыяцэзіяльнай
супольнасці Нгоцы. Папа просіць Бога, Айца міласэрнасці, прыняць у сваё Валадарства
загінуўшых, якія ахвяравалі сваё жыццё служэнню хворым і бедным”, - адзначаецца ў
спачувальнай тэлеграме.
27 лістапада некалькі ўзброеных людзей уварваліся ў
дом Кангрэгацыі Служак Міласэрнасці ў Кірэмба, на паўночным усходзе Бурундзі, магчыма,
з мэтай рабавання. У выніку нападу былі забітыя харвацкая законніца і італьянскі валанцёр.