2011-11-28 15:37:45

Кардынал Нагіб: мы збіраемся пабудаваць у Егіпце новае грамадства


RealAudioMP3 28 лістапада ў Егіпце быў дадзены старт першым парламенцкім выбарам пасля эпохі Мубарака. З гэтай нагоды копцка-каталіцкі Александрыйскі Патрыярх Антоніос Нагіб скіраваў спецыяльнае пасланне, у якім заклікаў хрысціян краіны прыняць удзел у выбарах бо, як адзначыў, “з дапамогай галасавання мы збіраемся пабудаваць новае грамадства”. Да выбараў католікі Егіпта сур’ёзна рыхтаваліся. У апошні час святары і групы свецкіх арганізавалі сустрэчы, падчас якіх тлумачылі сацыяльна-палітычную сітуацыю ў краіне і сам выбарчы працэс, а таксама знаёмілі з партыямі і іх выбарчымі праграмамі.

У сваім звароце іерарх падкрэсліў, што падчас гэтых сустрэч католікаў краіны заклікалі выканаць “свой святы абавязак для дабра краіны ў гэты гістарычна вырашальны момант”. Патрыярх Нагіб адзначыў, што асабіста прасіў усіх святароў тлумачыць вернікам важнасць удзелу ў гэтых выбарах. “Гэта наш асноўны абавязак – скіраваць краіну на шлях дэмакратыі. Прававое грамадства з’яўляецца добрай глебай для ўзростання Божага Каралеўства”, - напісаў кардынал.

Патрыярх Александрыйскі спадзяецца, што падчас гэтых выбараў будуць прадэманстраваны “сапраўдныя жаданні грамадзян, шматлікіх інтэлектуалаў, людзей розных рэлігій, якія хочуць, каб іх краіна стала сучаснай, асновай чаму не стануць рэлігійныя ці паліцыйныя ідэалогіі, але правы грамадзян.








All the contents on this site are copyrighted ©.