2011-11-28 13:19:47

Ватыкан: новыя тэхналогіі ў бедных краінах


RealAudioMP3 28 лістапада ў сядзібе Ватыканскага радыё прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму: “Тэхналагічныя інавацыі і прымяненне электронікі ў сектары аховы здароўя”. Яе арганізаваў фонд “Nexus Mundi” у супрацоўніцтве з Ордэнам Езуітаў, італьянскай тэлефоннай кампаніяй “Telecom Italia” і Ватыканскім радыё.

Фонд “Nexus Mundi” быў заснаваны у 2003 г. з мэтай спрыяць развіццю бедных краін. Ён імкнецца дапамагаць ім у вырашанні праблем у інфармацыйным і тэхналагічным сектары, каб паспрыяць больш шырэйшым сувязям са знешнім светам і ў пераадоленні ўнутраных праблем. Фонд намагаецца дапамагаць ім ўвесці сучасныя тэхналогіі і паспрыяць развіццю інфармацыйных рэсурсаў, неабходных для паскарэння развіцця ў сферы адукацыі, аховы здароў’я, сельскай гаспадаркі і эканомікі. Дзякуючы плённаму супрацоўніцтву паміж касцёльнымі ўстановамі, універсітэтамі і прадпрыемствамі Фонд “Nexus Mundi” заснаваў “Праект Замбія”, дзякуючы якому ў сталіцы краіны Лусаке ўсталяваны мультымедыйныя станцыі ў бальніцах, касцёлах, школах, а таксама пабудаваны радыёстанцыі і культурныя цэнтры.








All the contents on this site are copyrighted ©.