Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Лівана
28 лістапада Бэнэдыкт
ХVI прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Лівана Наіба Мікаці. Пасля сустрэчы са Святым
Айцом ліванскі палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам
Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі. У паведамленні Залі Друку
Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што “падчас сардэчных перамоў была падкрэслена роля
Лівана ў рэгіёне Блізкага Усходу і ўсяго свету. Акрамя таго, было выказана задавальненне
тым, што суіснаванне хрысціянскіх і мусульманскіх супольнасцяў краіны адбываецца ў
духу свабоды і ўзаемнай павагі.
Падчас сустрэчы абодва бакі выказаліся за ўмацаванне
палітычнай стабільнасці, больш плённага супрацоўніцтва і дыялогу паміж рознымі лідэрамі
адказнымі за сацыяльнае і грамадскае жыццё ў краіне. Увага звярталася на тое, каб
больш паспяхова змагацца з выклікамі, якія стаяць перад Ліванам на ўнутраным і міжнародным
узроўні.
У цэнтры перамоў была таксама сітуацыя на Блізкім Усходзе, асабліва
ў Сірыі. Была падкрэслена неабходнасць намаганняў у дасягненні мірнага суіснавання,
заснаванага на справядлівасці, прымірэнні і павазе да годнасці чалавечай асобы і яе
неад’емных правоў.
Буў адзначаны таксама фундаментальны ўклад, які могуць
унесці ў жыццё краіны хрысціяне, якія пакліканы быць будаўнікамі міру і згоды, а іх
прысутнасць з’яўляецца істотнай для рэгіёну.