2011-11-28 11:05:08

Арцыбіскуп Фізікелла: Езус ёсць праўдзівы адказ на ўсе пытанні


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Рына Фізікелла заявіў, што кастрычнік 2012 г. стане самым важным этапам на шляху новай евангелізацыі ў Касцёле. Менавіта тады, каталіцкія іерархі з усяго свету збяруцца ў Рыме на Сінод па новай евангелізацыі, каб абмеркаваць новыя выклікі, якія стаяць перад Касцёлам у прапаведванні Хрыста. Наступны год быў аб’яўлены таксама “Годам Веры”. “Я думаю, што наступны год стане сапраўды вялікая падзея для размовы аб новай евангелізацыі”, - сказаў арцыбіскуп Фізікелла, паведамляе “CNA”. “Цэлы год мы будзем разважаць аб веры, аб нашым ўдзел у ёй, аб нашым выбары веры, а таксама, аб нашых ведах пра змест сваёй веры”, - паведаміў іерарх.

Арцыбіскуп Фізікелла з’яўляецца старшынёй Паскай рады па новай евангелізацыі, дыкастэрыі створанай Святым Айцом у мінулым годзе.

“Місія новай евангелізацыі, - сказаў арцыбіскуп Фізікелла сказаў – аб’вясціць, што Езус Хрыстус ёсць праўдзівы адказ на ўсе пытанні, якія мужчыны і жанчыны маюць сёння, спрабуючы разабрацца ў сваім жыцці”.

У мінулым месяцы, Папская рада запрасіла 8 тыс. чалавек уцягнутых у розныя формы евангелізацыі ў Рым, каб абмеркаваць гэтую тэму падчас двухдзённай канферэнцыі.

Задачы Папскай рады на 2012-13 гады былі вызначаны ў Апостальскім лісце Бэнэдыкта XVI “Porta Fidei” (Брама веры), які быў апублікаваны ў кастрычніку 2011 г. Ім Святы Айцец устанавіў таксама “Год Веры”. Арцыбіскуп Фізікелла нагадаў, што дакумент “Porta Fidei” заахвочвае кожнага біскупа разам са святарамі і свецкімі знайсці адмысловы ўрачысты момант у дыяцэзіі, каб публічна вызнаць сваю веру”.

Сінод Біскупаў па новай евангелізацыі, аб якім узгадаў ватыканскі іерарх, пройде 7-28 кастрычніка наступнага году ў Рыме на тэму “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”.







All the contents on this site are copyrighted ©.