2011-11-27 13:01:21

Балгарыя: усё Святое Пісанне ад рукі


RealAudioMP3 У бібліятэцы Багаслоўскага факультэта Сафійскага ўніверсітэта аднавілася паслядоўнае перапісванне ад рукі Святога Пісання на розных мовах, паведамляе балгарскае выданне “Дзверы праваслаўя”. Жадаючыя, сярод якіх і выкладчыкі факультэта, і студэнты, і святары, а таксама многія іншыя, могуць перапісаць адзін з вершаў Бібліі на любой мове, як старажытнай, так і сучаснай. Мэта перапісвання – прыцягнуць увагу студэнтаў да каштоўнай біблейскай літаратуры, якая захоўваецца ў бібліятэцы і можа дапамагчы ім у працэсе навучання.

Месцам правядзення акцыі стала чытальная зала аддзела перыядычнай літаратуры бібліятэкі. Пачатак перапісвання Бібліі на розных мовах быў пакладзена яшчэ ў 2009 г. па ініцыятыве супрацоўнікаў бібліятэкі. Тады працэс спыніўся на 27 раздзеле кнігі Быцця.

21 лістапада 2011 г. перапісванне працягнулася. Арганізатары спадзяюцца, што гэта акцыя працягнецца столькі часу, колькі спатрэбіцца для поўнага перапісання Святога Пісання, і што яе вынікам стане ўнікальны рукапіс Бібліі практычна на ўсіх мовах свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.